БЕЛ Ł РУС

Мінсельгасхарч расказаў пра ўраджай 2023 года. Крыху больш, чым у Літве, якая ў тры разы меншая па тэрыторыі

25.12.2023 / 15:11

Nashaniva.com

Улады вінавацяць у зніжэнні ўраджаю экстрэмальныя ўмовы надвор'я.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання расказалі пра вынікі ўборачных работ.

Так, у раслінаводстве за студзень — лістапад 2023 года намалочана збожжа (уключаючы кукурузу) — 7574,7 тысяч тон. Гэта на 9,3 працэнта менш, чым летась.

Зніжэнне ўраджайнасці тлумачаць умовамі надвор'я. «Экстрэмальныя пагодна-кліматычныя ўмовы, якія склаліся ў бягучым годзе, у прыватнасці павышанае выпадзенне ападкаў (больш за 300 працэнтаў да нормы) і паніжаныя тэмпературы паветра і глебы ў вясновы перыяд, а таксама працяглая адсутнасць ападкаў у маі — чэрвені, адбіліся на ўраджайнасці шэрага сельскагаспадарчых культур», — растлумачылі ў міністэрстве.

Для параўнання, ураджай у Літве, чыя плошча ў 3 разы меншая за Беларусь, склаў каля 7 мільёнаў тон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула