БЕЛ Ł РУС

Дзецям з «ЛНР» паказалі радзіму Лукашэнкі

12.01.2024 / 13:50

Nashaniva.com

35 дзяцей з Антрацытаўскай школы-інтэрната з «ЛНР» прывезлі на Магілёўшчыну 22 снежня.

Фота: shklovinfo.by

Яны даведаліся пра гісторыю Магілёўскага краю, пазнаёміліся з яго традыцыямі, пабывалі ў Магілёўскім заасадзе, на «Бабушкінай крынцы». Наведалі яны і малую радзіму Аляксандра Лукашэнкі.

«Стартавала знаёмства са Шклоўшчынай у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Наведванне экспазіцыі, вывучэнне экспанатаў і выстаў, і, вядома, карагод вакол ялінкі. Працягнулася мерапрыемства ў Александрыйскай сярэдняй школе, дзе дзяцей пачаставалі прысмакамі і гарбатай»,— паведамляе shklovinfo.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула