Анекдот: Новы год, зiма, вечар, марозна
Новы год, зiма, вечар, марозна. На заснежанай дарозе стаiць даiшнiк i тармозiць машыны. Нясецца джып. Даiшнiк яго тармозiць i падыходзiць блiжэй, але калi бачыць у iм двух здаравякаў — губляецца.
Кіроўца:
— Чаго трэба?
Даiшнiк:
— Пакалядаваць можна?