Павышаць пенсійны ўзрост у Беларусі не плануецца
Пра гэта ў аўторак на прэс‑канферэнцыі паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва.
Прадстаўнік міністэрства таксама адзначыла, што не плануюцца змяненні ў адносінах да пенсіянераў, якія працуюць.