БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выпусцяць куртку з падагрэвам. Здавалася б, прычым тут паўэрбанк

20.03.2024 / 10:48

Nashaniva.com

Навінку анансаваў Беллегпрам. Паведамляецца, што куртка будзе каштаваць не даражэй за 200 рублёў.

У Беларусі на масавы адшыў адправілі мадэль курткі з падагрэвам, паведамляе прэс-служба «Беллегпрама». Верхняе адзенне выпускае ААТ «Славянка». У продаж тэхналагічная куртка паступіць да восені.

Арыентыровачны кошт навінкі агучылі ў межах 200 рублёў.

Пакупнікам навамоднага адзення спатрэбіцца паўэрбанк. Для яго вытворца прадугледзеў дадатковую бакавую кішэню, каб вызваліць два стандартныя ад «электрычнай скрынкі».

Кантраляваць падачу цяпла можна адной клавішай з трыма рэжымамі: зялёны — нагрэў у межах 25-35°C, сіні — да 45°C, чырвоны — адразу да 55°C. Патрэбнай тэмпературы адзенне дасягне за 30 секунд.

Паведамляецца, што ў падшыўцы выкарыстоўваецца драпен, які добра праводзіць ток і не дапускае страт цяпла.

Купіць адзенне з падагрэвам можна будзе ў фірменных магазінах сеткі. Адзначаецца, што зараз навінку носяць супрацоўнікі ДАІ, а ў будучыні яе паставяць і за мяжу.

Чытайце таксама:

Пяць рэчаў, якія трэба набыць на вясну

Знізілі максімальныя гандлёвыя надбаўкі на дзіцячыя тавары

«Ты часам не дурань?» Мінчук другі год ходзіць зімой па вуліцы ў майцы і шортах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула