БЕЛ Ł РУС

У Польшчы створаць суперармію

19.01.2010 / 10:50

Nashaniva.com

Прыдатнасць жаўнераў будзе вызначацца па выніках генетычных даследаванняў.

Прыдатнасць жаўнераў будзе вызначацца па выніках генетычных даследаванняў.

Над адборам у польскую армию будуць парцаваць генетыкі. Распрацаваны механізм сканавання генетычнага кода кожнага польскага жаўнера. На падставе аналізу гэтага кода будуць вызначацца псіхічныя і фізічныя рысы вайскоўца, а таксама рызыка захворвання пэўнымі хваробамі.

Маючы такія веды, можна будзе не толькі хутка аказаць медычную дапамогу параненаму жаўнеру, але таксама рабіць правільны адбор у розныя падраздзяленні. Над падобнымі тэхналогіямі працуюць таксама ў ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі.

Даследаванні генетычных кодаў жаўнераў польскага войска пачаліся ў 2007 годзе і павінны было скончыцца сёлета. Аднак пакуль удалося вывучыць толькі 6 з запланаваных 20-ці тысяч вайсковых службоўцаў. Мяркуецца, што даследаванні працягнуцца да поўнага завяршэння.

АП, паводле gazeta.pl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула