БЕЛ Ł РУС

Дачка прэзідэнта Казахстана купіла вілу ў Жэневе за $45 млн

19.01.2010 / 13:26

Nashaniva.com

Дынара Кулібаева — дачка прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева — купіла самы дарагі асабняк на беразе Жэнеўскага возера.

Як паведамляе швейцарская «Наша газета», «дзялка» зямлі плошчай 7960 кв. метраў, на якой размешчаны тры наземныя пабудовы і дзве падземныя канструкцыі, была набыты за 74,7 мільёна швейцарскіх франкаў ($45 млн).

Дом быў прададзены расійскім бізнесменам Рустамам Аксененкам. У 2005 ён набыў гэты надзел за 19 млн франкаў.

Часопіс Forbes у 2007 годзе уключыў Дынару Кулібаеву ў рэйтынг самых уплывовых людзей свету, па падліках часопіса, капітал яе складае прыблізна $2,1 млрд.

Кулібаева займаецца дабрачыннасцю і ўзначальвае Фонд адукацыі Нурсултана Назарбаева. Яна замужам за Цімурам Кулібаевым, буйным прадпрымальнікам, кіраўніком KazEnergy і старшынём Федэрацыі бокса рэспублікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула