БЕЛ Ł РУС

Пачалася эра платнага кантэнту інтэрнэт-выданняў

19.01.2010 / 13:45

Вольга Жарнасек

Сусветныя медыямагнаты патрабуюць плату за інфармацыю.

Сусветныя медыямагнаты патрабуюць плату за інфармацыю.

Папулярнасць інтэрнэт-выданняў, як самастойных, так і версій папяровых газет, імкліва павялічваецца. Але выдаткі на іх не заўсёды акупаюцца прыбыткамі ад рэкламы. Сусветныя мэдыямагнаты, здаецца, знайшлі выйсце — зрабіць доступ да самых папулярных рэсурсаў платным. Адзіная праблема складаецца ў тым, каб упэўніць карыстальнікаў, якія прызвычаіліся да бясплатных навін, плаціць за інфармацыю.

Першымі платны доступ пачалі практыкаваць сайты папулярных дзелавых выданняў. На сайце газеты Financial Times самыя цікавыя артыкулы зрабілі платнымі. Тое самае на WSJ.com. Хутка он-лайн версія штодзённіка The Economist таксама будзе браць плату за змест. У новым годзе карыстальнікам прыйдзецца плаціць і за даступ да матэрыялаў на сайце французскага штодзённіка Le Figaro — цяпер гэта самы папулярны інфармацыйны рэсурс у французскім інтэрнэце.

Але найбольш гучна пра неабходнасць платы за якасны змест сайтаў заявіў ўладальнік найбуйнейшага ў свеце медыяхолдынга News Corp. Руперт Мэрдак. Брытанская газета The Times прыняла рашэнне ад вясны ўвесці платны доступ да сайту. Мэрдак, які з’яўляецца выдаўцом газеты, адзначыў, што прыбыткі ад платы за інтэрнэт-версію газеты змогуць кампенсаваць зніжэнне прожадаў папяровай газеты.

Важкім аргументам для прыняцця такога рашэння сталі прыбыткі ад платнай інтэрнэт-версіі Wall Street Journal, якая таксама належыць Мэрдаку.

Не адстаюць у гэтым плане і нямецкія медыямагнаты. Канцэрн Springer вырашыў увесці платныя он-лайн версіі сваіх вядучых выданняў — газет Bild і Welt. Зараз на чарзе стаіць папулярная амерыканская газета New York Times. Часопіс New York Magazine, спасылаючыся на ўласную крыніцу, паведамляе, што New York Times хутчэй за ўсё цягам некалькіх наступных тыдняў аб’явіць аб рашэнні ўвесці платны доступ да зместа выдання. Верагодна, некалькі артыкулаў чытачы змогуць прачытаць бясплатна, а пасля ім будзе прапанавана аформіць падпіску, каб прачытаць астатнія.

Згодна з сусветнай тэндэнцыяй, папяровая газета адзначыла зніжэнне продажаў. З гэтага і пачаліся разважанні наконт таго, як змагацца з сітуацыяй, у якой важным гульцом стала інтэрнэт-прастора. Эксперты таксама звязваюць планы медыямагнатаў зрабіць доступ да он-лайн версій платнымі з хуткім выхадам планшэтнага кампутара ад кампаніі Apple. Паводле іх меркавання, гэтае прыстасаванне вельмі моцна зменіць нашае жыццё. І таму многія выданні думаюць над тым, як прадаць доступ на свае сайты «яблычнай» кампаніі. Паводле ацэнкі аналітыкаў, платны доступ да сайтаў можа прывесці да страты да 80% он-лайн аўдыторыі выданняў. Аднак, Інтэрнэт сёння — адзіны медыяносьбіт, які дэманструе рост насуперак крызісу.

Калі еўрапейскія і амерыканскія выданні пачынаюць усё часцей практыкаваць платны доступ да інфармацыі, у Беларусі і ў суседніх краінах такі сцэнар малаверагодны.

Традыцыйна склалася, што нашыя інтэрнэт-сэрвісы былі бясплатнымі, таму «прывіць» звычку плаціць за інфармацыю карысталькаў немагчыма. Прычым, плаціць за рэгістрацыю ў такіх сэрвісах як «Одноклассники» людзі гатовы, але плата тую інфармацыю, якая раней была бясплатнай, выкліча абурэнне і, суадносна, рэзкае памяншэнне чытацкай аўдыторыі, калі не поўную яе адсутнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула