БЕЛ Ł РУС

Доўгая дарога дахаты

19.01.2010 / 13:56

Беларускія гандбалісты дагэтуль не могуць вярнуцца дахаты з Кіпра

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе, якая 15—17 студзеня ўдзельнічала ў адборачным турніры чэмпіянату свету‑2011 на Кіпры, дагэтуль не можа вярнуцца дамоў,

паведамляе прэс‑служба Беларускай федэрацыі гандбола.

У самалёт, на якім каманда павінна была накіравацца па маршруце Ларнака — Вена, трапіла шаравая маланка, і ў ім былі выяўлены тэхнічныя непаладкі.

У Ларнацы чакаюць прыбыцця прадстаўніка авіякампаніі, які павінен зрабіць заключэнне аб магчымасці далейшай эксплуатацыі самалёта. Калі борту запатрабуецца доўгі рамонт, зборнай Беларусі і астатнім пасажырам рэйса выдзеляць іншы самалёт. Пытанне з часовым размяшчэннем і харчаваннем пасажыраў вырашана.

У сваёй адборачнай групе каманда Юрыя Шаўцова заняла трэцяе месца, прапусціўшы наперад Швейцарыю і Кіпр.

Барацьбу за пуцёўку на сусветнае першынство будуць працягваць швейцарцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула