У затапленні дарогі ў Мінскай вобласці вінаватыя бабры — МНС
22.04.2024 / 16:51
Прадстаўнік РАНС Руслан Рабчэўскі расказаў пра прычыны затаплення дарогі ў Мядзельскім раёне. З ягоных слоў, у інцыдэнце вінаватыя бабры, паведамляе «Нарачанская зара».
Фота: Нарачанская зара
«За 500 метраў ад дарогі, за вёскай Пасынкі, знаходзяцца тэхнічныя збудаванні, пабудаваныя ў 90-х гадах для ачысткі вады, якая трапляе ў Нарач. Шлюзамі кантраляваўся пры неабходнасці ўзровень вады на палях фільтрацыі. З-за дзейнасці баброў і багатых ападкаў у апошнія дні плаціна не вытрымала напору вады і яе патокі накіраваліся ўніз да возера Нарач», — расказаў прадстаўнік МНС.
Рабчэўскі адзначыў, што людзі і дамы не пацярпелі.
Дарогу Р-28 каля вёскі Пасынкі Мядзельскага раёна затапіла ўвечары 21 красавіка. Вада размыла ўзбочыны на 25 метраў.
Чытайце таксама:
У Мінскай вобласці затапіла дарогу і размыла абочыны
«Спачатку падумаў, што гэта аўчарка». У Гродне па ажыўленай магістралі гуляў бабёр ВІДЭА