БЕЛ Ł РУС

Жудасная гісторыя ў Карэліцкім раёне: мужчына загінуў пад коламі ўласнага мотаблока

3.05.2024 / 13:55

Nashaniva.com

Дактары не паспелі яго выратаваць.

Скрыншот відэа СК

Мужчына апрацоўваў на мотаблоку з культыватарам зямлю на сваім участку ў Карэліцкім раёне. Падчас працы ногі 59-гадовага мужчыны трапілі пад прывадны вал, што круціўся, і ён упаў пад колы культыватара.

Страшную карціну ўбачыла жонка, яна адразу патэлефанавала ў хуткую і выклікала на падмогу суседа. Аднавясковец выключыў матор. Праз лічаныя хвіліны прыбылі медыкі, аднак ім заставалася толькі канстатаваць смерць мужчыны, паведамляе СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула