БЕЛ Ł РУС

У Белгарадскай вобласці дрон забіў у аўтобусе шэсць чалавек. Кажуць, гэта былі супрацоўнікі свінакомплексу

6.05.2024 / 9:49

Nashaniva.com

Як паведаміў губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў, атацы падвергліся «Газэлі» з супрацоўнікамі аднаго з найбуйнейшых вытворцаў свініны ў Расіі, шасцёра чалавек загінулі. Яшчэ 35 пацярпелі, сярод іх двое дзяцей, аднаго мужчыну ў цяжкім стане аперуюць, піша РБК.

Фота: Mash

Атацы падвергліся дзве «Газэлі», яны везлі супрацоўнікаў на прадпрыемства, гэта адбылося каля вёскі Бярозаўка, удакладніў Гладкоў.

«Агра-Белагор'е» ўваходзіць у лік вядучых вытворцаў свініны ў Расіі, гэта адна з найбуйнейшых па колькасці супрацоўнікаў кампанія ў рэгіёне, усяго ў ёй працуюць прыкладна 9 тыс. чалавек, Уся вытворчасць знаходзіцца ў Белгародскай вобласці.

Паводле звестак Гладкова, параненыя 35 чалавек, сярод іх двое дзяцей з павярхоўнымі траўмамі. Цяпер дактары аперуюць мужчыну з пранікальным раненнем брушной поласці, яго стан ацэньваюць як цяжкі. Астатнія атрымалі аскепкавыя раненні рознай ступені цяжкасці, іх даставілі ў мясцовыя бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула