БЕЛ Ł РУС

Германія адклікала пасла ў Расіі для кансультацый

6.05.2024 / 14:32

Nashaniva.com

Гэта звязана з кібератакамі.

Пасол Германіі ў Расіі Аляксандр Граф Ламбсдорф адкліканы ў Берлін для кансультацый, паведаміў МЗС Германіі. Гэта звязана з кібератакай на паштовыя скрыні членаў кіроўнай партыі, у правядзенні якой Германія абвінаваціла хакераў ГРУ, піша Bild.

У мінулую пятніцу міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербак аб'явіла, што, паводле звестак нямецкай разведкі, леташнюю кібератаку на паштовыя скрыні кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі правялі хакеры расійскай ваеннай разведкі, а менавіта групоўка APT28.

«Іншымі словамі, гэта была арганізаваная дзяржавай атака на Нямеччыну ў кіберпрасторы, гэта зусім непрымальна і не застанецца без наступстваў», — заявіла Бербок у пятніцу падчас візіту ў Аўстралію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула