БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ў базу «дармаедаў» уключылі мужчыну з непрацоўнай групай інваліднасці

15.05.2024 / 17:28

Nashaniva.com

Другая група інваліднасці ў Беларусі непрацоўная, але магілёўскія ўлады ўсё адно ўключылі ў базу «дармаедаў» яе ўладальніка Сяргея Гіркіна, паведамляюць праваабаронцы з Mayday.team.

Пасведчанне Сяргея Гіркіна. Фота: t.me/MAYDAYMog

Сяргей Гіркін выклаў у сацсеткі сваю новую «жыроўку», у якой «камуналка» налічаная паводле «тарыфаў, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных выдаткаў». Мужчына лічыць, што прычына занясення ў базу «дармаедаў» — ягоны ад’езд з Беларусі. Магілёвец ужо пяць гадоў жыве ў Польшчы і не атрымлівае беларускай дапамогі па інваліднасці.

«Жыроўка», якую атрымаў магілёвец Сяргей Гіркін. Фота: t.me/MAYDAYMog

Бестэрміновую другую групу інваліднасці праз дзіцячы цэрэбральны параліч Сяргей мае з 1993 года. Мужчына — ветэран дэмакратычнага руху Магілёва, ён быў пастаянным удзельнікам пратэставых акцыяў апазіцыі з пачатку 1990-х гадоў. Сяргея шмат разоў затрымлівалі і штрафавалі.

Чытайце таксама:

Калі не працуеш пасля скарачэння, то запісваюць у дармаеды ці не?

У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае

Якія змены ў законе па «дармаедах» чакаюцца з 1 красавіка

Каментары да артыкула