БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне невядомы падстрэліў ката з арбалета стралой даўжынёй 17 см

15.06.2024 / 11:41

Nashaniva.com

Страла прабіла лёгкія.

@nashaniva У Жлобіне невядомы падстрэліў ката. З арбалета! #кот #котенок #котики #жлобин #беларусь #арбалет #нашаніва ♬ Criminals - F.O.O.L

Па сетцы разляцелася відэа, якое зняў жлобінскі ветэрынар. Не выбіраючы выразаў, лекар распавёў, што пасярод ночы атрымаў званок з просьбай аб дапамозе, піша Mogilev.online.

'

Чалавек, які тэлефанаваў, распавёў аб падстрэленым з арбалета коціку. Дроцік на 17 сантыметраў увайшоў у цела пушысціка і прабіў лёгкія.

На шчасце, кот ідзе на папраўку, а міліцыя ўжо шукае жывадзёра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула