БЕЛ Ł РУС

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было

4.08.2024 / 21:23

Nashaniva.com

Людзі стаяць на мяжы па шмат гадзін.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрыншот з тэлеграм-канала @granica_bypl

Пасажыры, якія ўвечары 4 жніўня перасякалі мяжы, пішуць у чатах, што

на выезд з Беларусі ў Літву ў пункце пропуску «Каменны Лог» стаяць 23 аўтобусы. Гэта рэкордная колькасць. Час на дарогу з Мінска да Вільні пры такім раскладзе — гэта каля 22-23 гадзін.

Яшчэ пару дзён таму людзі дабіраліся ў Вільню па 10 гадзін, што таксама абсалютна нетыпова.

Тыя, хто сёння вяртаўся з Вільні ў Мінск, стаялі на памежным кантролі па чатыры гадзіны.

На мяжы з Польшчай таксама рэкордная чарга аўтобусаў — 74 стаяць у пункце пропуску «Брэст» на выезд з Беларусі (даныя пагранкамітэта на 20 гадзін 4 жніўня).

Абноўлена. У 22 гадзіны аўтобусаў ужо было 80.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула