БЕЛ Ł РУС

Расійскія войскі сёння абстралялі цэнтр Харкава

6.08.2024 / 10:35

Nashaniva.com

Наконт разбурэнняў і ахвяр інфармацыя ўдакладняецца.

Ілюстрацыйнае фота: Андрэй Марыенка / УНІАН

Расійскія войскі абстралялі Харкаў. Як паведамляе мэр Ігар Церахаў, у выніку абстрэлу цэнтральнага раёна Харкава ўзнік пажар.

«Удар па цэнтральным раёне горада. Шчыльная жылая забудова. Пажар. Наконт разбурэнняў і ахвяр інфармацыя ўдакладняецца», — сказаў Церахаў.

У ноч на 6 жніўня Расія атакавала Украіну 16 ударнымі беспілотнікамі тыпу «шахед», а таксама чатырма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» і двума кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі Х-59.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула