БЕЛ Ł РУС

Расія ўдарыла па Канатопе: 13 параненых

12.09.2024 / 7:25

Nashaniva.com

У выніку расійскага ўдару па аб'ектах энергетыкі і грамадзянскай інфраструктуры ўкраінскага Канатопа 13 чалавек атрымалі раненні, паведаміла ваенная адміністрацыя Сумскай вобласці.

Расіяне ўжылі беспілотнікі тыпу «Шахед», накіраваўшы іх у тым ліку на жылыя дамы, установы адукацыі і медыцыны.

Папярэдне, у выніку варожай атакі раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 13 чалавек.

На месцы працуюць аварыйна-выратавальныя службы. Праводзяць ліквідацыю наступстваў авіяцыйнага ўдару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула