БЕЛ Ł РУС

95-гадоваму жыхару Бараўлян стала кепска за рулём, ён урэзаўся ў апору моста

23.09.2024 / 13:2

Nashaniva.com

22 верасня на трасе Мінск — Віцебск у Мінскім раёне аўтамабіль «Масквіч» урэзаўся ў апору пуцеправода, піша Onliner. 

— 95-гадовы вадзіцель, жыхар вёскі Бараўляны Мінскага раёна, ехаў з боку Лагойска ў напрамку Мінска. Ён адчуў недамаганне, страціў кантроль над кіраваннем, з'ехаў у правы кювет і здзейсніў наезд на апору пуцеправода, — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Вадзіцель памёр у рэанімацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула