БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Мы не збіраемся ваяваць з украінцамі. І яны не хочуць з намі ваяваць

4.10.2024 / 14:7

Nashaniva.com

Палітык падчас візіту на Піншчыну паспрабаваў запэўніць мясцовых жыхароў, што ён не збіраецца ваяваць з Украінай.

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Лукашэнка, выступаючы ў аграгарадку Парахонск, заявіў, што хоча мірна суіснаваць з Украінай. Вайну ён назваў катастрофай і не ўпершыню прызнаў, што ўкраінцы не хочуць ваяваць з Беларуссю, піша БелТА.

«Мы робім усё ў адказ. Мы ніколі не ініцыявалі ніякага супрацьстаяння. Ні ў якім разе. Нам гэта не трэба. Што такое вайна? Гэта катастрофа.

Вы не хвалюйцеся, мы не збіраемся ваяваць з украінцамі. І яны не хочуць з намі ваяваць. Мы будзем рабіць усё, каб суіснаваць з Украінай мірна. Калі яны гэтага хочуць. Народ гэтага хоча», — заявіў Лукашэнка.

У дадатак, ён паўтарыў тэзіс, які напярэдадні чарговых выбараў актыўна пастулюецца афіцыйнымі СМІ і прапагандыстамі: маўляў, менавіта ён утрымлівае Беларусь ад уступлення ў вайну.

«Трэба разумець, што мы знаходзімся на фронце: зусім побач, за плотам, ідзе вайна. Мая галоўная задача — не дапусціць уцягвання ў гэтую бойку, у гэтую вайну Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

Ён па сутнасці паўтарыў тэзісы, якія агучыў у канцы верасня падчас паказальных вучэнняў на Абуз-Лясноўскім палігоне. Тады Лукашэнка заявіў, што да вайны рыхтавацца трэба, але пры гэтым ваяваць ён не збіраецца, і тэндэнцый да развязвання вайны супраць Беларусі ён не бачыць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула