БЕЛ Ł РУС

Падчас тэракту ў Тэль-Авіве жанчына выратавала маленькага сына, закрыўшы яго ад куль сваім целам

4.10.2024 / 14:38

Nashaniva.com

33-гадовая фітнэс-трэнер Інбар Сегеў-Вігдэр стаяла на трамвайным прыпынку са сваім маленькім дзевяцімесячным сынам Ары на руках. У гэты момант двое тэрарыстаў ХАМАС, узброеныя аўтаматамі, адкрылі агонь па мінаках, піша Bild.

Па словах відавочцаў, Інбар закрыла дзіця сваім целам — у выніку яна памерла на месцы ад атрыманых раненняў. Разам з ёй тэрарысты забілі яшчэ шэсць чалавек і паранілі 17. Дзіця Інбар выжыла — яго з-пад нежывога цела маці выцягнулі двое іншых мінакоў. Пазней немаўля перадалі ратавальнікам. 

Муж Інбар Яары Вігдэр даведаўся пра тэракт у Тэль-Авіве практычна адразу ж. Ён не змог датэлефанавацца да жонкі і паехаў на месца, дзе адбылася страляніна.

Свайго сына Ары ён пабачыў у найбліжэйшай бальніцы без адзінай драпіны, там жа яму паведамілі пра смерць жонкі. 

Ізраільскія СМІ паведамляюць, што Яары і Інбар пажаніліся толькі летась. Ары нарадзіўся незадоўга да таго, як яго бацьку прызвалі ў ізраільскую армію ў якасці рэзервіста і накіравалі ў сектар Газа. 

«Яна была маім самым вялікім каханнем і выдатнай маці, поўнай святла і любові», — успамінае Яары сваю жонку 

Іншы рэзервіст ізраільскай арміі — Леў Крайтман— у той момант, калі пачуліся стрэлы, абедаў у рэстаране непадалёк. Як і належыць рэзервісту ЦАХАЛ, ён меў пры сабе зброю. Пачуўшы стрэлы, ён пабег да аўтобуснага прыпынку і ўбачыў двух тэрарыстаў, якія ўцякалі. Крайтман застрэліў аднаго з іх і цяжка параніў другога.

Чытайце таксама:

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку: куля зайшла Раману ў жывот і выйшла цераз горла

Каментары да артыкула