БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура прапануе тэставаць настаўнікаў на схільнасць да педафіліі

4.10.2024 / 17:47

Nashaniva.com

З такой прапановай выступіў генпракурор Андрэй Швед.

Андрэй Швед. Фота: Pravo.by

Прапанову аб тэставанні педагогаў на схільнасць да педафіліі Швед агучыў на сустрэчы з калегамі з краін СНД.

Паводле яго слоў, урад завяршае працу над ініцыяванымі Генпракуратурай законапраектамі аб адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду гомасэксуалізму, змены полу, педафіліі, адмовы ад нараджэння дзяцей, захоўванне парнаграфічных матэрыялаў з выявай малалетняга, піша Sputnik.

«А таксама ўвядзенне псіхалагічнага тэставання педагогаў на прадмет выяўлення схільнасці да здзяйснення палавых злачынстваў у дачыненні да дзяцей», — дадаў Швед.

У мінулым годзе вырасла колькасць непаўналетніх, якія пацярпелі ад злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, — з 922 у 2022 годзе да 1291 у 2023-м. У дачыненні да большасці пацярпелых злачынствы былі здзейсненыя ў мінулыя гады і выяўленыя ў 2023-м.

Чытайце таксама:

Генпракурор Швед абмеркаваў у Арменіі пытанне выдачы беларусаў па запытах рэжыму

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры

Беларусам за мяжой пачалі рассылаць паведамленні, каб нагадаць пра «камісію па вяртанні»

Каментары да артыкула