БЕЛ Ł РУС

П'яны кіроўца ў Барысаве даў даішніку хабар у тры тысячы еўра. Яго затрымалі

6.10.2024 / 14:37

Nashaniva.com

За дачу хабару інспектарам ДАІ затрыманы п'яны кіроўца. Мужчына затрыманы і змешчаны ў ІЧУ. 

Скрын міліцэйскага відэа

Увагу нарада ДАІ Барысаўскага РУУС кіроўца Land Rover звярнуў на сябе, бо праігнараваў дарожны знак «Уезд забаронены», паведамляе прэс-служба МУС.

За рулём машыны знаходзіўся 44-гадовы мясцовы жыхар з прыкметамі алкагольнага ап'янення. Пры дастаўленні ў медыцынскую ўстанову для праходжання агляду ён пачаў прапаноўваць інспектарам грошы, каб яго адпусцілі.

Ён пакінуў у салоне службовага аўтамабіля звыш дзвюх тысяч рублёў і 2,5 тысячы еўра.

 Мужчына затрыманы і змешчаны ў ІЧУ, ад медагляду ён адмовіўся.

Раней падазраваны неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні хуткаснага рэжыму, правіл абгону, здзяйсненне ДТЗ і пакіданне месца здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула