БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на волю святар Юры Бараўнёў

18.10.2024 / 7:52

Nashaniva.com

Каталіцкі святар Юры Бараўнёў з Крулеўшчыны ў чацвер выйшаў на волю пасля адбыцця дзесяці сутак арышту, паведамляе «Хрысціянская візія».

Пра затрыманне ксяндза Бараўнёва стала вядома 8 кастрычніка, яго затрымалі 7 кастрыніка.

Пазней стала вядома, што далі 10 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. 

Нагадаем, Віцебская вобласць з'яўляецца «лідарам» па затрыманнях каталіцкіх святароў. Усяго з 2020 г. праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз — з іх 13 з Віцебскай дыяцэзіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула