У гіпермаркеце ў Пецярбургу мужчына з нажом напаў на пакупнікоў
Папярэдне, параненыя чатыры чалавекі, паведамляе «Фантанка».
Напад адбыўся ў гіпермаркеце «Окей» на праспекце Касманаўтаў.
Як сведка распавёў выданню, «неадэкват спачатку стаў шпурляцца бутэлькамі шампанскага», потым схапіўся за нож, дагнаў адну з пакупніц і ўдарыў яе нажом у грудзі.
«І там жа або сам сябе парэзаў неяк, [або яго] ужо завалілі. Вось цяпер хуткая прыехала, жанчына ляжыць і ён ляжыць ужо ў асяроддзі паліцэйскіх«, — перадае словы сведкі «Фантанка».
Гіпермаркет зачынены на ўваход, на месцы працуюць экстранныя службы.