БЕЛ Ł РУС

Золатавалютныя рэзервы абнавілі чарговы максімум

6.11.2024 / 11:4

Nashaniva.com

У тым ліку дзякуючы і росту цаны на золата.

На 1 лістапада золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $8933,9 млн, паведамляе Нацбанк. За месяц яны выраслі на $ 75,6 млн.

ЗВР Беларусі павялічваюцца чацвёрты месяц запар. За верасень золатавалютныя рэзервы дадалі $161,2 млн, а за жнівень яны павялічыліся на $165,1 млн.

Як і месяцам раней, прырост атрымаўся дзякуючы падаражанню золата.

«Залаты запас» цяпер ацэньваюць у $4745,3 млн, месяцам раней ён быў роўны $4567,4 млн. за месяц — плюс $177,9 млн.

У той жа час працягвае зніжацца кошт рэзервовых актываў у замежнай валюце: з $2891,6 млн да $2811,8 млн за месяц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула