БЕЛ Ł РУС

З Лівана эвакуявалі 20 беларусаў

21.11.2024 / 10:9

Nashaniva.com

Група з 60 грамадзян Расіі і Беларусі вылецела з Бейрута на самалёце МНС РФ 21 лістапада, піша ТАСС.

Фота: Hussein Malla / AP

Як паведаміў кіраўнік консульскага аддзела пры пасольстве РФ Алег Дэміраў, эвакуацыя грамадзян арганізавана ў каардынацыі з МЗС РФ і пасольствам Расіі ў Ліване.

«Ажыццёўлены спецрэйс МНС Расіі па дастаўцы гуманітарнай дапамогі Ліванскай Рэспубліцы. На зваротным шляху будзе вывезеная група з 40 грамадзян Расеі і 20 грамадзян Беларусі, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і пацярпелі ад ваенных дзеянняў», — растлумачыў ён.

Са слоў дыпламата, з пачатку лістапада гэта ўжо трэцяя група людзей, якая вылятае ў Расію з Лівана бартамі МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула