БЕЛ Ł РУС

Пераклалі S.T.A.L.K.E.R. 2 на беларускую мову

5.12.2024 / 15:58

Nashaniva.com

Выдавецтва Трасянкус выпусціла S.T.A.L.K.E.R. 2: Сэрца Чарнобыля. цалкам на беларускай мове, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі геймер».

Гэта поўны нейрасеткавы пераклад усіх тэкстаў гульні, дапрацаваны рукамі. Гульня перакладзеная на 100%, яе можна цалкам прайсці.

Спампаваць можна тут.

«Хібы ўсё адно засталіся, у гульні дзясяткі тысяч радкоў. Я працягну дапрацоўваць пераклад, але буду рады вашай дапамозе», — піша перакладчык.

Чытайце таксама:

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду

Каментары да артыкула