БЕЛ Ł РУС

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю

5.12.2024 / 16:30

Nashaniva.com

абмяркоўвайце!

25-гадовы Яўген Андрэйчык атрымліваў адукацыю у Еўрасаюзе. У 2020-м ён далучыўся да антылукашэнкаўскіх сілаў — працаваў галоўным рэдактарам у ініцыятыве Сашы Зверавай Voices from Belarus, а пасля ў Байсоле і ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Цяпер ён выставіў у сацсетках свой праграмны допіс пра тое, што спыняе сваю актыўнасць.

Яўген Андрэйчык, фота з яго інстаграма

«Я больш не працую з Беларуссю.

Напэўна, фармулёўка дзіўная, але зараз вы зразумееце.

Беларускі палітычны актывізм сёння нагадвае форум прыхільнікаў старой відэагульні з аўдыторыяй 50 чалавек анлайн. Яны нешта абмяркоўваюць, арганізуюць івенты, але калі да іх выпадкова зойдзе чужы чалавек, ён нават не зразумее, што і каго абмяркоўваюць гэтыя людзі.

Ужо праз месяц у Беларусі новыя выбары. Цяпер у мяне не засталося станоўчых эмоцый ад працы з палітычнымі актывістамі або арганізацыямі з Беларусі. Мне здаецца, гэтая сфера развалілася. Разрыў паміж людзьмі ў краіне і дзейнасцю арганізацый стаў настолькі вялікім, што рацыянальнасць гэтай працы для мяне проста знікла. Гэта адбывалася паступова.

Я ўспамінаю свой энтузіязм, калі людзі выходзілі на вуліцы яшчэ перад выбарамі ў 2020. Тады я падумаў: «Ваў! Аказваецца, у нас столькі прагрэсіўных людзей з падобнымі поглядамі, і яны думаюць гэтаксама, як і я».

З часам я зразумеў, што гэта зусім не пра аднадумцаў. Далёка не ўсе сапраўды хацелі таго, што мы называем «дыпламатычнымі зменамі». Больш за тое, мала хто разумее сэнс гэтага словазлучэння.

Важна адзначыць, што ў мяне ў Беларусі не было сур'ёзных праблем. Я жыў даволі камфортна — значна камфортней за тых, чые правы мне хацелася адстойваць.

Я не стану казаць пра непрафесійнасць, таксічнасць і іншыя складанасці ў гэтай сферы. Гэта не дзіўна: многія людзі не мелі досведу ў тым, чым сталі займацца пасля 2020 года. Не кажучы ўжо пра нейкі досвед у менеджменце і выстройванні працэсаў.

Але, ведаеце, няхай усё гэта існуе хаця б у такім выглядзе. Гэта лепш, чым калі б нічога не было. Іншая справа, што гэта ўжо выглядае не так, як пачыналася, і ў гэтым я не бачу сябе. Мне хочацца сфакусавацца на рэальнасці і рэчах, якія маюць крыху большае значэнне ў гэты момант.

У гэтай сферы застаецца і шмат вядомых людзей, але іх намаганняў недастаткова. Не таму, што яны робяць мала, а таму што знаходзяцца ў такіх умовах.

А ўпэўненасць у тым, што Беларусь стане свабоднай, мяне не пакідае. Проста мне здаецца, што гэтую свабоду прынясуць зусім іншыя людзі. Не тыя, якіх мы ведаем зараз».

View this post on Instagram

A post shared by Евгений Андрейчик (@evyaand)

Чытайце таксама:

«Не бачу сябе ў Беларусі. Ненармальна жыць у мінулым». Былы супрацоўнік Symbal.by агаломшыў прызнаннем

Каментары да артыкула