БЕЛ Ł РУС

У Беларусі правядуць рэнавацыю жыллёвага фонду

5.12.2024 / 16:29

Nashaniva.com

Пра намер правесці рэнавацыю жыллёвага фонду заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч падчас пасяджэння па праекце канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі краіны да 2030 года, перадае БелТА.

Кіраўнік ведамства вылучыў тры асноўныя кірункі, над якімі плануюць працаваць у міністэрстве.

Першы — дэурбанізацыя. «Гэта пытанне залішняга ператоку кадраў у сталіцу, абласныя гарады, і прыняцця мер па вяртанні іх у сельскую мясцовасць, у малыя гарады», — адзначыў міністр.

Другі кірунак — павелічэнне аб'ёму будаўніцтва арэнднага жылля для запатрабаваных спецыялістаў.

Трэцяе — рэнавацыя наяўнай жылой забудовы, каб павысіць эфектыўнасць яе выкарыстання. У Беларусі ёсць шмат дамоў з гранічнымі або высокімі тэрмінамі эксплуатацыі. Частка жыллёвага фонду ў малых гарадах і ў сельскай мясцовасці і ўвогуле зжыла сябе.

Па словах міністра, немагчыма пастаянна падтрымліваць жыллёвы фонд у належным стане, а капітальны рамонт не прадугледжвае павышэння яго ўпарадкаванасці.

Чытайце таксама:

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

У Мінску людзі за тры дні выстройваюцца ў чаргу па кватэры

«Смурод невыносны». У доме ў цэнтры Барысава прарвала каналізацыю — два гады таму там быў капітальны рамонт

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Каментары да артыкула