БЕЛ Ł РУС

Паралельны імпарт будзе легальны яшчэ два гады

5.12.2024 / 16:47

Nashaniva.com

У Беларусі працягнулі дазвол на імпарт уключаных у спецыяльныя пералікі тавараў, у якіх выкарыстаныя аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, без згоды замежных праваўладальнікаў. 

Фота: freepik.com

Гэта зроблена законам ад 2 снежня 2024 года № 42-З, які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Паралельны імпарт тавараў, у якіх ужытыя аб'екты інтэлектуальнай уласнасці замежных праваўладальнікаў, а таксама выкарыстанне праграмнага забеспячэння, фільмаў, музыкі, тэле– і радыёперадач без згоды праваўладальнікаў, звязаных з «недружалюбнымі» краінамі, былі прызнаныя дапушчальнымі законам № 241-З, які ўступіў у сілу ў студзені 2023 года.

Такі рэжым тады быў уведзены на перыяд да 31 снежня 2024 года ўключна. Цяперашнім законам ён падоўжаны да 31 снежня 2026 года ўключна.

Чытайце таксама:

Шэры імпарт у Расіі пацясніў беларускія халадзільнікі

Вядомыя брэнды бытавой тэхнікі сталі блакаваць паралельны імпарт у Расію

«Якія, бл…дзь, шэрыя схемы?!» Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый

Беларусь пастаўляе ў Расію польскія яблыкі у абход санкцый. Адбываецца гэта з дазволу саміх польскіх пастаўшчыкоў

Каментары да артыкула