БЕЛ Ł РУС

Пачаўся прыём заявак на дзве навуковыя праграмы

5.12.2024 / 22:32

Nashaniva.com

Пачынаецца прыём заявак на дзве амерыканскія праграмы: Fulbright Visiting Scholar Program і SUSIs for Scholars. Ахвотныя мусяць паспець падаць заяўку да 5 студзеня 2025 года, паведамляе EducationUSA Belarus.

Fulbright Visiting Scholar Program прапануе поўныя стыпендыі на правядзенне навуковых даследаванняў і/ці выкладанне ў амерыканскіх універсітэтах на працягу 3-6 месяцаў. Праграма таксама аказвае візавую падтрымку для членаў сям'і.

Больш можна даведацца на сайце.

Летнія інстытуты па амерыканістыцы (SUSIs for Scholars) прапануюць чатыры тыдні акадэмічнай рэзідэнцыі на базе амерыканскага ўніверсітэта і тыднёвую інтэграваную навучальную паездку ў адзін з рэгіёнаў ЗША.

Тэмы інстытутаў:

1. Амерыканская палітыка і палітычная думка;

2. Сучасная амерыканская літаратура;

3. Журналістыка і медыя;

4. Культура, ідэнтычнасць і грамадства ЗША;

5. Эканоміка ЗША і ўстойлівае развіццё;

6. Знешняя палітыка ЗША.

Падрабязную інфармацыю і спасылку на заяўку можна знайсці на гэтым сайце.

Чытайце таксама:

Адкрыты конкурс еўрапейскіх стыпендый на навуковыя стажыроўкі і даследаванні

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе

У Сенаце Польшчы абмеркавалі новыя магчымасці для беларускіх студэнтаў

Расія заваблівае беларускую моладзь грантамі

Каментары да артыкула