У Жыткавічах аўтобус МАЗ уляцеў у перон — дах абваліўся ФОТА
Інцыдэнт адбыўся ўвечары на Жыткавіцкай аўтастанцыі.
Тут і далей фота: «Житковичи Online»
Кіроўца аўтобуса МАЗ не справіўся з кіраваннем і ўляцеў у перон. Ад моцнага ўдару абрынуліся дах і блокі пад дахам.
Пацярпелых няма, а вось аўтобус атрымаў пашкоджанні, у яго выбіла шыбы, пішуць «Житковичи Online».
Аўтастанцыю ў Жыткавічах адкрылі пасля рэканструкцыі ў 2017 годзе, яе будавалі наноў да абласных «Дажынак».