БЕЛ Ł РУС

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная пазашлюбная дачка Аляксандра Лукашэнкі

6.12.2024 / 17:7

Nashaniva.com

Планавала стаць настаўніцай нямецкай мовы, але знайшла сябе ў іншай сферы. Паглядзелі, што расказвае пра сябе ў сацыяльных сетках Крысціна Моцная, якую называюць імавернай дачкой Аляксандра Лукашэнкі.

24-гадовая Крысціна Моцная. Фота тут і далей: інстаграму

У 2022 годзе дзяўчына скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, дзе акцэнт рабіла на вывучэнне англійскай і нямецкай моў. Першапачаткова яна планавала быць настаўніцай нямецкай мовы (чым вельмі ганарылася яе маці). Але знайшла сябе ў такой сферы, як графічны дызайн.

Крысціна з маці пасля паступлення ў ВНУ

У 2023 годзе Крысціна скончыла навучанне ў расійскім «Бюро Гарбунова».

Цяпер яна працуе спецыялісткай па знешнеэканамічнай дзейнасці ТАА Izovac (так пазначана ў профілі ў сацсетках Крысціны). Кампанія вырабляе вакуумныя ўстаноўкі.

@nashaniva У Лукашэнкі знайшлася дачка. Яе прозвішча: Моцная. А бацькам запісаны: Моцны Аляксандр Рыгоравіч #лукашенко #лукашэнка #дочь #дочька #папа #тата #бацька #батька #коля #колялукашенко #кристина #семья #родители #президент #правительство #новости #политика #беларусь #минск ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

Дзяўчына таксама прымае замовы як фрылансерка.

Крысціна ў сацсетках называе сябе творчым чалавекам. Яна любіць пець, прыдумляць для сябе яркія вобразы і фатаграфавацца.

Крысціна і Сняжана Моцныя

Жартуе, што мае кававую залежнасць. У вольны час Крысціна наведвае трэнажорку.

Маці Крысціны — Сняжана Моцная, цырульніца родам са Шклова, якая пазней з сям'ёй перабралася ў Мінск — пазіцыянуе сябе як іміджмейкера. У яе акаўнце шмат фота дачкі. Сняжана кажа, што ў іх вельмі блізкія і душэўныя адносіны.

Фота з інстаграму Сняжаны Моцнай

Пра тое, што Крысціна можа быць пазашлюбнай дачкой Лукашэнкі, высветлілі журналісты «Бюро». На гэта паказвае некалькі ўскосных фактараў. Напрыклад, бацькам дзяўчыны запісаны Моцны Аляксандр Рыгоравіч — такога чалавека няма ў пашпартнай базе, а прозвішча — гэта дзявочае прозвішча Сняжаны Моцнай. Сама Сняжана Моцная сказала журналістам «Бюро», што «гэта ўсё лухта».

«Наша Ніва» пісала Крысціне па каментар, але паведамленне засталося непрачытаным.

Чытайце таксама:

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Каментары да артыкула