БЕЛ Ł РУС

Бацька чацвярых дзяцей у Івацэвіцкім раёне публічна адмовіўся ад іх

23.01.2025 / 16:8

Nashaniva.com

Жыхара Івацэвіцкага раёна пазбавілі бацькоўскіх правоў на чацвярых непаўналетніх дзяцей за ігнараванне пытанняў іх выхавання і працяглае ўхіленне ад выплаты аліментаў. Пра гэты выпадак распавяла служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Ілюстрацыйнае фота

Падчас разгляду справы ў судзе мужчына «выказаў поўную абыякавасць да сваіх дзяцей, адсутнасць зацікаўленасці ў іх добрым здароўі, маральным і фізічным развіцці, а таксама нежаданне ў далейшым аказваць ім бацькоўскі клопат і падтрымку». У ходзе працэсу мужчына заявіў, што «лепш сядзе ў турму, чым будзе плаціць аліменты на дзяцей».

У пракуратуры нагадваюць, што пазбаўленне бацькоўскіх правоў — гэта выключная мера, якая прымяняецца для прадухілення негатыўных наступстваў у развіцці і сацыяльнай адаптацыі дзяцей.

Праверка паказала, што мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, мае вялікую запазычанасць па аліментах. Цяпер ён адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Акрамя таго, раней было прызнана, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы праз злоўжыванне іх бацькам спіртнымі напоямі. Мужчына доўгі час нідзе не працаваў і канфліктаваў з членамі сям’і.

Суд Івацэвіцкага раёна задаволіў пазоў аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў у дачыненні да чацвярых непаўналетніх дзяцей у поўным аб'ёме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула