У Магілёве паставілі эксперыментальныя святлафоры, якія свецяцца белым
На двух скрыжаваннях у Магілёве (Загарадная шаша — Бялыніцкага-Бірулі і праспект Пушкіна — вуліца Гагарына) усталявалі эксперыментальныя секцыі святлафораў. Сігнал уяўляе сабой сілуэт машыны і клічнік, якія міргаюць, піша «Магілёў анлайн».
Дадатковая секцыя загараецца пры зялёным святле святлафора. Навошта? Усё проста — пры павароце на скрыжаваннях машыны павінны прапускаць пешаходаў, аднак практыка сведчыць, што гэта адбываецца не заўсёды.
Сігнал з клічнікам папярэджвае пешаходаў, каб яны больш уважліва сачылі за сітуацыяй на дарозе на такіх небяспечных скрыжаваннях.
Чытайце таксама:
Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі
У Мінску працуе святлафор, які раздае парады. А кагосьці і пужае
Стала вядома, дзе ў Мінску працуе фотафіксацыя праезду на чырвонае святло