У Мінску адкрылі абноўлены інтэрнат Акадэміі кіравання ФОТЫ
Інтэрнат Акадэміі кіравання пры Лукашэнку на вуліцы Карла Маркса, 22Б адкрыўся пасля рэканструкцыі, паведамляюць «Мінск-Навіны». Будынак памяняўся як вонкава, так і ўсярэдзіне.
Будынак інтэрната прайшоў цеплавую мадэрнізацыю, усюды паставілі сучасныя вокны. Прасторнейшай і святлейшай за кошт панарамных вокнаў стала ўваходная група. Усталявалі таксама пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Усярэдзіне будынка правялі поўную замену труб цепла– і водазабеспячэння, каналізацыі, адрамантавалі пакоі, санвузлы, калідоры, устанавілі новую мэблю і тэхніку, кандыцыянеры.
Інтэрнат блокавага тыпу разлічаны на 136 слухачоў акадэміі. У кожным блоку — па два пакоі, разлічаныя на аднаго жыхара.
Чытайце таксама:
У Мінску адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ ФОТЫ
«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў
Стала вядома, як перабудуюць закінуты будынак на Алібегава ў Мінску ФОТА