БЕЛ Ł РУС

Сабаленка з'явілася ў адным з самых дарагіх рэкламных ролікаў у свеце

10.02.2025 / 15:23

Nashaniva.com

Першая ракетка свету з Беларусі з іншымі зоркамі спорту знялася ў рэкламным роліку, які паказалі падчас Супербоўла.

Кампанія Nike упершыню за 27 гадоў замовіла рэкламу на Супербоўле — фінальным матчы Нацыянальнай футбольнай лігі. Гэта галоўная спартыўная падзея ў ЗША з дарагім рэкламным часам: хвілінны ролік можа каштаваць каля 16 мільёнаў даляраў.

У Nike расказалі, што вырашылі вярнуцца на Супербоўл, каб выкарыстаць гэтую папулярную пляцоўку для расповеду пра ролю жанчын у сучасным спорце, паведамляе fastcompany.com.

«Жанчыны зараз проста б'юць усе рэкорды, запаўняюць стадыёны, забяспечваюць неверагодныя продажы білетаў, заключаюць кантракты, якіх раней ніхто не бачыў, і сутыкаюцца, магчыма, з самымі жорсткімі чаканнямі адносна таго, як ім варта сябе паводзіць. І я думаю, што яны перавызначаць, што значыць быць спартсменамі і публічнымі асобамі будучыні», — расказала дырэктар па маркетынгу Nike Ніколь Хабард Грэм.

У рэкламным роліку сапраўды прадстаўлены толькі жанчыны — зоркі сусветнага спорту, якія супрацоўнічаюць з кампаніяй. Сярод іх і беларуская тэнісістка Арына Сабаленка. Першая ракетка свету з'яўляецца ў відэа двойчы: у адным з эпізодаў яна ў адчаі кідае ракетку на корт, а ў іншым радуецца поспеху.

Апрача Сабаленкі, у роліку пад неўміручую хіт Led Zeppelin «Whole Lotta Love» з'яўляюцца баскетбалісткі Кейткін Кларк, Эйжа Уілсан, Джуджу Уоткінс і Сабрына Іанеску; футбалістка, двухразовая ўладальніца «Залатога мяча» Алексія Путэльяс, зорка бегу на кароткія дыстанцыі, алімпійская чэмпіёнка Шакары Рычардсан і яшчэ адна чэмпіёнка Гульняў, гімнастка Джордан Чайлз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула