БЕЛ Ł РУС

Галоўны расійскі разведчык заклікаў прааналізаваць магчымасць падзелу Украіны паміж суседнімі дзяржавамі

13.02.2025 / 16:19

Nashaniva.com

Дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін на круглым стале Расійскага гістарычнага таварыства заявіў, што, маўляў, неабходна правесці дакладны гістарычны аналіз магчымасці тэрытарыяльнага падзелу Украіны паміж прылеглымі дзяржавамі, піша «Інтэрфакс».

Сяргей Нарышкін на фоне карты свету. Фота: ТАСС

Паводле слоў Нарышкіна, цяпер ва Украіне адбыўся «крах дзяржаўнасці».

«У гэтых умовах загучалі меркаванні, што ў сілу немінучага распаду Украіны яе землі непазбежна адыдуць сумежным краінам», — сказаў Нарышкін і дадаў, што такая магчымасць «павінна быць падвергнутая дакладнаму гістарычнаму аналізу».

Ён лічыць, што неабходна прааналізаваць з гістарычнага пункту гледжання «працэсы і тэндэнцыі, якія прывялі сумежныя тэрыторыі ў склад дзяржавы Украіна, якая не адбылася».

На думку Нарышкіна, «найбольш паслядоўна» на тэрыторыі сучаснай Украіны прэтэндуе Польшча, якая нібыта «ўвогуле небеспадстаўна» прыглядаецца да Львова. Таксама ён згадаў пра рэферэндум у Закарпацкай вобласці у 1991 годзе, на якім жыхары прагаласавалі за наданне гэтай тэрыторыі аўтаноміі, але, маўляў, «у Кіеве аддалі перавагу не заўважаць волевыяўлення народа». 

Высокапастаўленыя расійскія чыноўнікі, як і прапагандысты, увогуле любяць час ад часу згадаць, што, маўляў, не толькі Расія нібыта хоча далучыць да сябе частку Украіны, але і іншыя суседзі ад яе нічым не розняцца. Гэта адзін са спосабаў апраўдаць уласную агрэсію супраць Украіны і анексію часткі яе міжнародна прызнанай тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Дзмітрый Мядзведзеў прыдумаў карту падзелу Украіны

Мядзведзеў упэўнены, што палякі захопяць Львоў і пераймянуюць яго ў Лемберг

Прадчуванне вайны і перадзелу. Не толькі з боку Расіі? — меркаванне

Каментары да артыкула