БЕЛ Ł РУС

У Мінску прыбралі плакат з памылкамі пра Мікалая Альшэўскага

14.02.2025 / 17:19

Nashaniva.com

13 лютага пра памылкі на плакаце ў цэнтры Мінску паведаміла «Наша Ніва».

Плакат на праспекце Незалежнасці 13 і 14 лютага. Фота: сацсеткі, «Минск-Новости»

На адным з прыпынкаў на праспекце Незалежнасці ў Мінску ўсталявалі плакат, прысвечаны ўраджэнцу Кіеўшчыны Мікалаю Міхайлавічу Альшэўскаму, удзельніку вызвалення Беларусі ў Другую сусветную вайну, Герою Савецкага Саюза. У Мінску ў яго гонар названая вуліца.

Але зрабілі дзве памылкі: няправільна пазначылі гады жыцця Альшэўскага і выкарысталі не яго фота.

Партрэт, які трапіў на плакат, насамрэч фотаздымак Аляксандра Васільевіча Альшэўскага, ураджэнца Краснаярскага края, які асаблівага дачынення да Беларусі не меў, перажыў вайну і памёр у 1973 годзе ў Крыме. Ён таксама быў Героем Савецкага Саюза, аднак свае подзвігі здзейсніў не ў Беларусі, а ў Польшчы ў 1945 годзе. 

Сёння плакат прыбралі. У «Мінскрэкламе» адказалі, што адбылася «тэхнічная памылка».

«Адбылася тэхнічная памылка — у дадзены лайтбокс была ўсталяваная першапачатковая, перададзеная нам інфармацыя пра Мікалая Альшэўскага, а не другі варыянт, з унесенымі праўкамі, прадстаўлены «Мінскрэкламай»».

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска павесілі плакат з героем вайны Альшэўскім. Але не тым Альшэўскім ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула