БЕЛ Ł РУС

У Расіі ўшаноўваюць памяць памерлага ў турме апазіцыянера Аляксея Навальнага

16.02.2025 / 13:28

Nashaniva.com

Сёння — гадавіна смерці загінулага ў расійскай турме апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Людзі нясуць кветкі да магілы палітыка ў Маскве і помнікаў ахвяр палітычных рэпрэсій у гарадах Расіі.

Фота: Sоta Vision

На Барысаўскіх могілках, дзе пахавалі Навальнага, утварылася чарга. 

У Барнауле жанчына выйшла да будынка ўрада Алтайскага краю з плакатам «Моль — забойца», паведамляе RusNews. Сілавікі ў Баранауле ачапілі помнік ахвярам палітычных рэпрэсій, якія прыйшлі да яго з кветкамі людзей спыняюць і пытаюцца дакументы.

У іншых гарадах РФ таксама праходзяць адзіночныя пікеты і пакуль адзінкавыя затрыманні. У Екацярынбургу нібыта пасля паведамлення аб мініраванні закрылі мемарыял «Маска смутку». У Навасібірску пяць чалавек затрымалі пасля ўскладання кветак да помніка ахвяр палітычных рэпрэсій. 

@nnmediareport Мама Алексея Навального хочет узнать исполнителей #навальный #алексейнавальный #навальныйживи #юлиянавальная #навальныйлеха ♬ suara asli - milenia - ulinnuha

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула