БЕЛ Ł РУС

Як выраслі цэны ў Беларусі за апошнія чатыры гады

16.02.2025 / 18:23

Nashaniva.com

Асабліва падаражэлі памідоры.

Спецыялісты Thinktanks паглядзелі, на якія тавары ў Беларусі больш за ўсё выраслі цэны за апошнія чатыры гады.

Паводле звестак Белстата, за чатыры гады прыкметна выраслі цэны на часнык і зялёную цыбулю. Калі ў снежні 2020 года кілаграм зялёнай цыбулі каштаваў 15,60 руб., то ў снежні 2024 года — 27,14 руб. Кілаграм часныку ў снежні 2020 года каштаваў 7,39 руб., а ў снежні 2024 года — 17,22 руб.

Таксама з гародніны і садавіны прыкметна выраслі цэны на памідоры (з 4,94 руб. да 13,01 руб.), салату ліставую (з 7,98 руб. да 27,67 руб.), клубніцы (з 23,56 да 76,95), персікі і нектарыны (з 8,57 руб. да 54,11 руб.).

Чырвоная рыба і ікра таксама выраслі ў цане. Калі ў снежні 2020 года рыба салёная і вострая ласосевая каштавала 29,68 руб. за кілаграм, то ў снежні 2024 года — 45,06 руб. за кілаграм. Кошт жа ікры ласосевай павялічылася з 121,98 руб. да 263,42 руб.

У сярэднім за чатыры гады на 10 руб. за кілаграм падаражэлі розныя віды цукерак. Розныя гатункі віна таксама выраслі ў цане ў сярэднім на 10 рублёў. А вось кошт каньяку імпартнага павялічылася з 56,04 руб. да 70,31 руб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула