БЕЛ Ł РУС

Трамп хоча спыніць агонь ва Украіне да Вялікадня

16.02.2025 / 20:7

Nashaniva.com

Пра гэта адміністрацыя прэзідэнта ЗША паведаміла еўрапейскім чыноўнікам, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа хоча дамагчыся спынення агню ва Украіне да Вялікадня — да 20 красавіка.

Некаторыя суразмоўцы агенцтва заявілі, што тэмп перамоваў, якія пачнуцца на гэтым тыдні ў Саудаўскай Аравіі з удзелам высокапастаўленых чыноўнікаў ЗША і Расіі, амбіцыйны і патэнцыйна нерэалістычны.

Адзін з суразмоўцаў Bloomberg лічыць, што больш імавернае — ўрэгуляванне да канца гэтага года.

Цяпер еўрапейскія чыноўнікі працуюць над новым вялікім пакетам ваеннай дапамогі Украіне. Планы выдаткаў, як паведамляе агенцтва, не будуць абвешчаныя да выбараў у Германіі 23 лютага, каб пазбегнуць спрэчак перад галасаваннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула