БЕЛ Ł РУС

Падачу вады ў Асіповічах пасля начной аварыі аднавілі

19.02.2025 / 16:33

Nashaniva.com

Водазабеспячэнне ў Асіповічах аднавілі, паведаміла ў 14:30 мясцовая газета «Асіповіцкі край». Цягам дня будзе праводзіцца хлараванне і забор проб вады для кантролю якасці.

Фота ілюстрацыйнае

Пра аварыю на сетцы водазабеспячэння горада Асіповічы, якая адбылася 19 лютага каля паловы трэцяй ночы ў раёне вуліцы Калініна, дом 39, паведаміў старшыня Асіповіцкага райвыканкама Андрэй Дубінчык у звароце, апублікаваным мясцовай раённай газетай.

Лакалізацыя месца пашкоджання ўскладнялася праз прамерзласць грунту, растлумачылі ў мясцовым водаканале. Да 9-й раніцы службы павінны былі падключыць і другі водазабор «Паўднёвы». У горадзе таксама арганізавалі дастаўку вады цыстэрнамі.

Праз некаторы час у МНС паведамілі, што на момант правядзення рамонтных работ спынена падача вады 16 тысячам спажыўцоў і 78 аб’ектам эканомікі горада. Цеплазабеспячэнне не парушана, арганізаваны падвоз вады, пра што людзям паведамілі шляхам SMS-рассылкі.

У 10:30 у МНС заявілі, што месца прарыву трубаправода лакалізаванае. Пачаліся рамонтныя работы для аднаўлення водазабеспячэння.

Усяго горад заставаўся без вады 11 гадзін.

Чытайце таксама:

Сёння ноччу Асіповічы засталіся без вады

Пасля Мінска плануюць перавесці на артэзіянскую ваду і іншыя гарады

Лукашэнка: Беларусы не плацяць за ваду столькі, колькі яна каштуе

«Раней была смярдзючая, розніца каласальная». Цяпер усе мінчукі жывуць з артэзіянскай вадой — якія ўражанні?

Каментары да артыкула