Вясковец загінуў, напароўшыся на чаранок рыдлёўкі
Няшчасце здарылася ў студзені на прадпрыемстве «Козенкі-Агра» ў Мазырскім раёне.
Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Мужчына, які працаваў жывёлаводам, падганяў свінню і напароўся на чаранок рыдлёўкі ў руках. Пасля гэтага мужчыну даставілі ў бальніцу, дзе ў той жа дзень ён памёр.
Паводле вынікаў судова-медыцынскай экспертызы, прычынай смерці пацярпелага стала тупая траўма грудной клеткі ў спалучэнні з траўмай органаў і вялікай стратай крыві, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.