Гінеколаг у Каўнасе пяць гадоў таемна здымаў пацыентак на відэа
Гэта ўскрылася выпадкова, калі праверылі яго тэлефон па іншай справе аб атрыманні хабару.
Клайпедская акруговая пракуратура перадала ў суд справу, у рамках якой доктара абвінавачваюць у злоўжыванні службовым становішчам і незаконным зборы адчувальнай інфармацыі пра асабістае жыццё пацыентак, піша Delfi.lt.
Падчас расследавання высветлілася, што абвінавачаны В.А., які атрымаў ліцэнзію акушэра-гінеколага ў 2004-м годзе, падчас амбулаторнага і стацыянарнага агляду пацыентак у дзяржаўных і прыватных клініках Каўнаса тайна здымаў іх на відэа падчас кансультацый.
Справу пачалі расследаваць, калі гэтыя факты выявілі падчас іншага расследавання, звязанага з хабарніцтвам. У ходзе следчых дзеянняў у асабістым тэлефоне доктара знайшлі відэазапісы.
Стала вядома, што з чэрвеня 2018 года па чэрвень 2023 года ён зняў на відэа 20 пацыентак.
Пракуратура не мае даных аб магчымым распаўсюдзе гэтых запісаў.
На дадзены момант: доктар часова адхілены ад працы, яму забаронена працаваць акушэрам-гінеколагам, абмежаваны ягоныя маёмасныя правы, каб гарантаваць кампенсацыю шкоды пацярпелым.
Паводле абвінаваўчага акта, пацыенткам быў нанесены значны маральны ўрон, акрамя таго, было зняважана званне доктара і падарваны аўтарытэт медыцынскіх устаноў Літвы.
Абвінавачанаму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.