БЕЛ Ł РУС

У Расіі брытанца, які ваяваў на баку УСУ, асудзілі на 19 гадоў

5.03.2025 / 14:53

Nashaniva.com

2-і Заходні акруговы вайсковы суд на выязным пасяджэнні ў Курскім абласным судзе агучыў прысуд 22-гадоваму грамадзяніну Вялікабрытаніі Джэймсу Скоту Рысу Андэрсану па справе аб тэракце і наёмніцтве падчас узброенага канфлікту.

Андэрсана прысудзілі да 19 гадоў пазбаўлення волі. Прычым першыя 5 гадоў ён павінен адбыць у турме, астатні тэрмін — у калоніі строгага рэжыму, паведамляе «Медыязона».

Справу разглядалі ў закрытым рэжыме.

Паводле інфармацыі суда, у якасці сведкі быў дапытаны адзін з байцоў УСУ, які знаходзіўся ў адным падраздзяленні з Андэрсанам.

Абвінавачаны прызнаў віну, сцвярджае суд.

Следства сцвярджае, што ў лістападзе 2024 года Андэрсан у складзе «ўзброенага фармавання» незаконна перасек расійскую мяжу і трапіў у Курскую вобласць, дзе ўдзельнікі фарміравання «здзейснілі злачынствы супраць мірнага насельніцтва».

Андэрсан — адзін з першых іншаземцаў, узятых у палон расійскімі вайскоўцамі пасля ўварвання УСУ ў Курскую вобласць і абвінавачаных у наёмніцтве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула