Украіна не бачыць у Беларусі ўдарнай групоўкі, якая магла б уяўляць пагрозу
Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ацаніў стан спраў на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Дземчанка заявіў, што на тэрыторыі Беларусі няма сфармаванай ударнай групы, якая магла б зараз ствараць пагрозу для Украіны. Нестандартных сітуацый на мяжы ўкраінскі бок таксама не адзначае, піша УНН.
«Мяжа з Беларуссю. Нейкіх нестандартных сітуацый за апошні перыяд мы там не адзначаем. На тэрыторыі Беларусі няма такога сфармаванага ўдарнага групавання, якое магло б на дадзены момант ствараць пагрозу нашай краіне, але, нягледзячы на ўсё, мы павінны быць гатовымі да развіцця любых сітуацый», — распавёў Дземчанка.
Ён падкрэсліў, што ўкраінская разведка сочыць за змяненнем сітуацыі ў Беларусі, каб вайскоўцы непасрэдна на мяжы мелі магчымасць рэагаваць.