БЕЛ Ł РУС

«Ад гэтага мяне ўжо бамбіць гадоў пяць». Беларуска абураецца, што немагчыма з Мінска даехаць да Мазыра — няма квіткоў

5.03.2025 / 15:40

Nashaniva.com

Жыхарка Мазыра не можа зразумець, чаму нельга пусціць столькі транспарту, колькі неабходна пасажырам. 

Дзяўчына ў тыктоку расказала, што не змагла купіць квіток дадому на 15 сакавіка, хоць спрабавала зрабіць гэта яшчэ 20 лютага. 

«Ад гэтага мяне ўжо бамбіць гадоў пяць. Напрамак Мінск—Мазыр або Мазыр—Мінск — усё нармальна, хлопцы? Мала таго, што падчас майго ўніверсітэцкага жыцця чатыры гады не было наогул прамога цягніка да Мазыра, але, дзякуй богу, зараз пусцілі новы. А нічога, што на яго немагчыма купіць квіткі? Я хацела 15 сакавіка з'ехаць дадому. Я зайшла сёння на БЧ і што вы думаеце? Няма свабодных месцаў», — абураецца яна.

@polyaro16 Мозырь - Минск или история о том как я не могу добраться до дома #рек #мозырь ♬ оригинальный звук - polyaro

Дзяўчына не можа зразумець, чаму калі такая загрузка цягнікоў і так хутка раскупляюць квіткі, не пусціць дадатковы цягнік?

Яна сцвярджае, што і з маршруткамі «сітуацыя не лепшая».

«А тое, што ў адзін напрамак білет стаў каштаваць 33 рублі, я наогул маўчу, калі шчыра, калі раней у барадаты 2019 год я ездзіла за 11», — дадае яна. 

Дзяўчына кажа, што такія праблемы не толькі з гэтым кірункам. 

«Я проста шчыра не магу зразумець, чаму нельга пусціць па Беларусі больш транспарту, каб людзі маглі даехаць з Мінска дадому проста спакойна. Можа быць, я, вядома, чагосьці не ведаю, але я ўжо не магу. Гэта мяне ўжо прыводзіць у шаленства, бамбіць канкрэтна», — кажа яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула