БЕЛ Ł РУС

У Гродне кур’ера тэлефонных махляроў затрымалі на выхадзе з дома пацярпелай

5.03.2025 / 16:9

Nashaniva.com

3 сакавіка 60-гадовай жыхарцы абласнога цэнтра пазванілі нібыта супрацоўнікі міліцыі.

Яны паведамілі, што яе сяброўка трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ, за якое будзе прыцягнута да крымінальнай адказнасці, паведамляе абласная міліцыя.

Каб «дапамагчы» знаёмай, жанчыне прапанавалі перадаць усе грошы, якія ў яе ёсць.

Калі да яе пад’ехаў кур’ер, яна разгадала схему махлярства і, перш чым аддаць грошы, пазваніла ў міліцыю.

Да дома жанчыны неадкладна быў накіраваны бліжэйшы нарад праваахоўнікаў.

Кур’ера затрымалі на выхадзе з пад’езда! Пры ім было больш за 17 тысяч рублёў, якія ён паспрабаваў забраць у пацярпелай.

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта кваліфікаваў яго дзеянні па артыкуле «Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры». За гэта яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула